Царква Сьвятога Духа (Рэчкі)

праваслаўная царква ў Рэчках (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Духа (Рэчкі)
Remove ads

Царква Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Рэчках. Знаходзіўся ў цэнтры вёскі[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, пазьней — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. У 2017 годзе згарэла.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Духа
Thumb
Духаўская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаРэчкі
Каардынаты54°34′59″ пн. ш. 27°05′36″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньняXVIII ст.
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра царкву ў Рэчках датуецца 1520 годам. Апошні драўляны будынак царквы збудавалі ў XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Рэчкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэца-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе праводзілася рэканструкцыя царквы.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1992 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1990-я гады царкву абклалі цэглай, потым — замянілі страху і надбудавалі вежу-званіцу з маскоўскімі пазалочанымі купаламі-цыбулінамі. Па гэтым помнік фактычна страціў сваю гістарычна-культурную каштоўнасьць[1]. 9 сьнежня 2017 годзе царква згарэла. У 2020 годзе на гэтым месцы збудавалі новую царкву з чырвонай цэглы.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў прастакутны зруб з гранёнай апсыдай і бакавымі прытворамі, завершанымі на тарцах трыкутнымі франтонамі. Роўнічны галоўны фасад завяршаўся трыкутным франтонам, вуглы якога адзначаліся купаламі-банямі на гранёных барабанах. Фасады праразаліся адзінарнымі і здвоенымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў роўных ліштвах[2].

Галерэя

Заўвагі

  1. Афіцыйны адрас — вуліца Піянэрская, 8

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads