Царква Сьвятога Духа (Талін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Сьвято́га Ду́ха (па-эстонску: Pühavaimu kirik) — лютаранская царква, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Таліну, побач з ратушай. Найменшая сярэднявечная царква Таліну[1], помнік сярэднявечнай архітэктуры.
Славутасьць | |
Царква Сьвятога Духа Püha Vaimu kirik | |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′17″ пн. ш. 24°44′45″ у. д. |
Канфэсія | лютаранства |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | пачатак XIII стагодзьдзя |
Будаваньне | ???—XIV стагодзьдзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Сьвятога Духа на мапе Эстоніі ![]() ![]() Царква Сьвятога Духа | |
![]() |
Remove ads
Мінуўшчына
Першапачатковы будынак быў закладзены на пачатку XIII стагодзьдзя. Да нашага часу дайшоў двухнэфавы будынак, узьведзены ў XIV стагодзьдзі. Пабудова разам з васьміграннай кансольнай вежай была скончаная, імаверна, да 1380 року[2].
У 1630-я гатычны шпіль вежы быў заменены ківерам у стылі паўночнага Адраджэньня, падобным да ківеру суседняе ратушы. Да нядаўнае пары на вежы царквы знаходзіўся найстарэйшы звон у Таліне, адліты ў 1433 року[2] (раскалоўся падчас пажару ў 2003 року[3]). У 1688 дададзены флюгер, створаны Д. Хюбэнэрам.
З царквой зьвязаная памяць пра двух пастараў XVI стагодзьдзя, якія ўнесьлі значны ўнёсак у культуру Эстоніі:
- Ёган Коэл, перакладнік катэхізісу на эстонскую мову
- Бальтазар Русаў, аўтар «Хронікі Лівонскай правінцыі(et)»
Цяпер належыць Эстонскай эвангельска-лютаранскай царкве.
Remove ads
Архітэктура
Двухнэфавы прастакутны ў пляне будынак. Унутраная прастора падзеленая на дзьве часткі цэнтральнай лініяй слупоў.
У заходняй частцы будынку — стройная васьмігранная кансольная вежа ў стылі Тэўтонскага ордэну.
На паўночным фасадзе знаходзіцца разьбяны гадзіньнік у барокавым стылі, створаны ў 1684 Крыстыянам Акерманам.
Інтэр’ер

Простыя крыжовыя скляпеньні ўнутранае прасторы абапіраюцца на чатыры квадратныя слупы. Алтарная частка разьмешчаная асымэтрычна, зьяўляючыся працягам паўночнага нэфу.
- сярэднявечны гатычны разны алтар з выявай сашэсьця Сьвятога Духа (1483)
- рэнэсансная катэдра (1597)
- люстры і бра ў стылі Адраджэньня і барока
- маляўнічыя эпітафіі ў барокавым стылі
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads