Царква Сьвятога Лукі (Дамачава)

праваслаўны храм у Дамачаве (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Лукі (Дамачава)
Remove ads

Царква Сьвятога Лукі — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дамачаве. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Лукі
Thumb
Царква Сьвятога Лукі
КраінаБеларусь
МястэчкаДамачава
Каардынаты51°44′44.55″ пн. ш. 23°35′29.76″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Лукі на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Лукі
Царква Сьвятога Лукі
Царква Сьвятога Лукі на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Новую драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дамачаве збудавалі ў 1905 годзе на месцы старой царквы.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю. Завершаная купалам-цыбулінай 3-ярусная шатровая званіца ўзвышаецца над простым, але высокім і шырокім прастакутным у пляне зрубам бабінца. Яе верхнія грані дэкаруюцца балюстрадай і паўкалёнамі. Кубападобны аб’ём залі завяршаецца вялікім 8-гранным сьветлавым барабанам з шатром і купалам-цыбулінай. Дынаміку архітэктурнай кампазыцыі ўзмацняюць больш нізкая 5-гранная апсыда і высокі 6-слуповы ганак, завершаны трыкутным франтонам «мадэрнавага» разьвязку. Суровая роўнасьць ашаляваных фасадаў зьмякчаецца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Галоўны ўваход вылучаецца высокім шчыпцом на 6 тонкіх слупах.

Ва ўнутранай прасторы грані раскрытага ў залю барабана і сьцены дэкаруюцца паліхромнай размалёўкай. Ветразі барабана падтрымліваюць 4 здвоеныя калёны. Апсыда абмяжоўваецца разным 3-ярусным іканастасам. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII стагодзьдзя: «Хрыстос у сілах», «Эвангеліст Лука», «Эвангеліст Марк», «Сьвятая Велікамучаніца Барбара». Да больш позьняга часу належаць абразы «Вялебны Апанас Філіповіч Берасьцейски», 3 апосталаў «Васіль Вялікі, Ян Златавуст і Ян Багаслоў» і 3 прарокаў[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

    Крыніцы

    Літаратура

    Вонкавыя спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads