Дамачава
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дама́чава[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Бугу. Цэнтар сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1175 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на поўдзень ад Берасьця, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава (лінія Берасьце — Тамашоўка). Аўтамабільны і пасажырскі пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу.
Дамачава — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Дамачава ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі, калі яно ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дамачава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У XIX стагодзьдзі ў Дамачаве дзеялі каталіцкая капліца, царква і сынагога. Пракладаньне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму разьвіцьцю паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дамачава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дамачава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (з 1956 году ў Берасьцейскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Мястэчка на старых здымках
- Агульны выгляд, 25.12.1917 г.
- Рынак, 17.05.1915 г.
- Вуліца, 20.03.1917 г.
- Вуліца, да 1939 г.
- Касьцёл, 1930-я гг.
- Касьцёл, верасень 1935 г.
- Царква, 20.03.1917 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 129 муж., зь іх духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 128[4]; 1891 год — 1149 чал.[5]; 1897 год — 1163 чал.; 1900 год — 1149 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 1504 чал.[7]; 1995 год — 1,3 тыс. чал.[8]; 1997 год — 1,2 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.[10]; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1305 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 1221 чал.[12]; 2017 год — 1222 чал.[13]; 2018 год — 1175 чал.[1]
Адукацыя
У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
Дзеюць дом культуры, кінатэатар, бібліятэка.
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Каплічка
- Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (ХІХ ст.)
- Крыж ў памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага
- Царква Сьвятога Лукі Апостала (1905, мураўёўка)
Асобы
У 1927—1932 гадох у Дамачаве служыў пробашчам кс. Пётар Татарыновіч[14]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads