Царква Сьвятога Мікалая (Азярніца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Азярніцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Азярніца |
Каардынаты | 53°04′22.81″ пн. ш. 25°00′34.41″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Азярніцы збудавалі ў 1867 годзе як прыпісную да царквы Раства Багародзіцы ў Міжэвічах. У XIX ст. маёнтак Азярніца належаў сьвятару Антону Аліфяровічу.
Архітэктура
Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Падоўжана-восевую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная 4-гранная званіца-прытвор, прасторная трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, прастакутная апсыда. Роўнічныя фасады праразаюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі вокнамі ў руставаных ліштвах. Сылуэт завяршаюць самкнуты сфэрычны купал з купалам-цыбулінай над званіцай і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Уваход праз 4-слуповы аркавы рундук з бочкавым кілепадобным пакрыцьцём. Стрыманы дэкор абмяжоўваецца філёнгамі, шырынкамі, прафіляванымі карнізамі і шырынкавымі фрызамі.
Царкву атачае бутавая агароджа з 4-слуповай брамай[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- Магіла Мацьвея Макарэвіча, 1899 г.
- 1930-я гг.
- 1941—1944 гг.
- 1944 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Магіла
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads