Царква Сьвятога Мікалая (Крычаў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Крычаве. Знаходзіцца на Замкавай гары, на высокім левым беразе ракі Сажа, пад адрасам вуліца Сожная. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Мікольская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Крычаў |
| Каардынаты | 53°41′34.30″ пн. ш. 31°43′11″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Магілёўская япархія |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
| Першае згадваньне | 1682 |
| Дата заснаваньня | XIX ст. |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
| Сайт | svnikolski.mogeparhia.by |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі Царква Сьвятога Мікалая | |
Remove ads
Гісторыя
Царкву ў Крычаве збудавалі ў 1838 годзе з дрэва на месцы старажытнага касьцёла Сьвятога Ільлі, узьведзенага за вялікім князем Казімерам, паводле паданьня, на месцы паганскага капішча. У 1950-я гады царкву капітальна перабудавалі.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазыцыю фармуюць прытвор, малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прастакутнага зруба завяршаецца баняй на 2-ярусным 8-гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вэртыкальнай шалёўкай вылучаецца цокальная і фрызавая часткі фасадаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
