Царква Сьвятога Мікалая (Славенск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Славенску. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Славенск |
Каардынаты | 54°08′55.55″ пн. ш. 26°22′39.26″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Славенску збудавалі ў 1868—1871 гадох.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае сымэтрычна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з 2-яруснай шатровай вежы-званіцы (васьмярык на чацьверыку), квадратных у пляне трапезнай і малітоўнай залі, 5-граннай апсыды. Галоўны ўваход вылучаецца аркавым парталам з кілепадобным завяршэньнем. Асноўны кубападобны аб’ём накрываецца пакатым 4-схільным дахам, у завяршэньні якога купал-цыбуліна на 8-гранным барабане. Купалам-цыбулінай таксама завяршаецца высокі шацёр званіцы. Сымэтрычныя фасады асноўнага аб’ёму падзяляюцца пілястрамі на тры праслы, якія сканчваюцца паўцыркульнымі аркамі з кілепадобнай акантоўкай. Гэтак жа аздабляюцца праёмы верхняга яруса званіцы. Насычанасьць архітэктурнай плястыкі ствараюць кутнія лапаткі, пілястры, аркатурныя пасы, рабрыстыя фрызы, ліштвы аркавых аконных праёмаў.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца роўнай стольлю, шырокімі прасьветамі зьвязваецца з апсыдай і бабінцом, асьвятляецца бакавымі сымэтрычна разьмешчанымі аркавымі аконнымі праёмамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads