Славенск

вёска ў Гародзькаўскім сельсавеце Валожынскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Славенск
Remove ads

Славе́нск[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты

Славенск — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Славенск упамінаецца ў XIV стагодзьдзі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У канцы XVII стагодзьдзя Славенск знаходзіўся ў валоданьні Зухорскіх, пазьней — Шаняўскіх. У 1700 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Мікалая.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Славенск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Забрэскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1871 годзе ў Славенску збудавалі мураваную царкву-мураўёўку.

Thumb
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Славенск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Славенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Славенск апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, у Забрэскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Славенск увайшоў у БССР, у Валожынскі раён Баранавіцкай, з 1944 году — Маладэчанскай, з 1960 году — Менскай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі.

30 кастрычніка 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Забрэскага сельсавету Славенск перадалі ў склад Гародзькаўскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1869 год — 61 чал.[4]; 1889 год — 39 чал., зь іх 19 праваслаўных, 12 каталікоў, 8 юдэяў[5]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 44 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 25 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Царква Сьвятога Мікалая (1700)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads