Царква Сьвятога Мікалая (Старыя Габы)
царква ў вёсцы Старыя Габы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Мікалая — праваслаўны храм у в. Старыя Габы Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() Мікалаеўская царква | |
Краіна | Беларусь |
вёска | Старыя Грабы |
Каардынаты | 54°52′49″ пн. ш. 27°16′28″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Будаваньне | ???—1905 гады |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Разьмешчана ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 годзе з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гадоў ня дзейнічала.
Архітэктура


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю. Храм традыцыйнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазыцыі: двух’ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, прамавугольная трапэзная, кубападобны асноўны аб’ём, пяцігранная апсіда. Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны маляўнічым 5-купальлем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах), якое ўзбагачаюць макаўкі званіцы і апсіды. Эстэтычны эфэкт дасягаецца і высакаякаснай муроўкай сьцен з цёсаных блёкаў вапняку, выкладкай імі арачнага парталу галоўнага ўваходц і вуглавых рустаў. Цаглянай муроўкай выкладзены прафіляваныя карнізы з гарадкамі і ліштвы арачных аконных праёмаў.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads