Царква Сьвятога Мікалая (Суднікі)
царква ў вёсцы Суднікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Сьвято́га Мікала́я — праваслаўны храм у в. Суднікі Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Зьяўляецца прыпісным да прыходу Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў мястэчку. Вязынь.
Царква | |
Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Суднікі |
Каардынаты | 54°27′4″ пн. ш. 27°14′6″ у. д. |
Канфэсія | Праваслаўная |
Эпархія | Маладэчанская |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідзтва |
Будаваньне | 1980—1982 гады |
Стан | дзейная |
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Мікалая | |
![]() |
Настаяцель: протаіерэй Міхаіл Чурыла[1], настаяцель храма Сьвята-Усьпенская царквы ў аг. Вязынь.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі зь яе ўласны дом[2]. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласьці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 годзе, а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры).
Remove ads
Архітэктура
Твор народнага дойлідзтва. Прамавугольны ў пляне аб’ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасаду далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вэртыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads