Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Скідзель)

помнік архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у Скідзелі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква́ Сьвято́га Міха́ла Арханёла — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Скідзелі. Знаходзіцца ў ўсходяй частцы места, на могілках пад адрасам завулак Усходні, 3. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
КраінаБеларусь
МестаСкідзель
Каардынаты53°35′26.35″ пн. ш. 24°15′28.60″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла

Remove ads

Гісторыя

Драўляную могілкавую царкву ў Скідзенлі збудавалі ў 1851 годзе. У канцы XX ст. царкву перабудавалі і абклалі цэглай.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Складаецца з двух прастакутных у пляне аб’ёмаў: працяглай трапезнай і кубападобнай малітоўнай залі. Франтальны фасад завяршаецца трыкутным франтонам з драўлянай 8-граннай шатровай званіцай над ім. Над алтарнай часткай узвышаецца 8-гранны купальны барабан. Уваход вылучаецца аркавым 2-слуповым рундуком. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і нішамі з крыжамі.

У інтэр’еры абразы мяжы XVIII—XIX ст. «Маці Божая Чанстахоўская» і «Прарок Давід»[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads