Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Слуцак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Слуцак)
Remove ads

Царква́ Сьвято́га Міха́ла Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзіцца ў прадмесьці Востраве, на гістарычнай Гасьціннай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Міхайлаўская царква
КраінаБеларусь
МестаСлуцак
Каардынаты53°01′51″ пн. ш. 27°34′42″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяСлуцкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльусходнепалеская школа дойлідзтва
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Сьпярша існавала ў Старым Месьце пад тытулам Сьвятога Канстантына. У канцы XVIII ст. будынак перанесьлі ў прадмесьце Востраў і паставілі на месцы разабранай у 1795 годзе Міхайлаўскай царквы[1].

Пра выгляд царквы ў XVIII ст. можна меркаваць з вопісу яе іканастаса. Ён быў 6-ярусным, з 14 абразамі[2]. Відаць, будынак меў невялікую плошчу, а галоўны аб’ём разьвіваўся ў вышыню і складаўся зь некалькіх ярусаў[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У канцы XIX ст. з усходу да яе прыбудавалі вежу-званіцу.

Найноўшы час

Thumb
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

У 2010-я гады, як і іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, пацярпела ад рэканструкцыі, у выніку якой аўтэнтычныя купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія цыбуліны.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Складаную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю ўтвараюць 3 пасьлядоўна разьмешчаныя падоўжанай восьсю 3-ярусныя зрубы званіцы і апсыды, 4-яруснага зруба малітоўнай залі. Асноўную частку будынка атачае накрытая 1-схільным дахам галерэя-гульбішча, якая раскрываецца да цэнтральнага зруба. Над кубападобным аб’ёмам прытвора, грані якога завяршаюцца трыкутнымі франтонамі, узвышаецца нізкі чацьвярык з круглымі люкарнамі, вышэй — васьмярык яруса-звона з аркавымі праёмамі, накрыты самкнутым купалам, гранёны барабан якога завяршаецца востраканцовым шпілем з крыжом. Асноўны кубападобны зруб праз шырокі адліў пераходзіць у верхні чацьверыковы ярус, над якім стаіць 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты купалам-баняй. Аналягічную прасторавую пабудову, але без васьмерыка, мае і апсыда. Гарызантальна ашаляваныя фасады ўпрыгожваюцца драўлянымі кутнімі лапаткамі, ліштвамі аркавых і прастакутных аконных праёмаў, карнізам на дэнтыкулах (на верхнім ярусе званіцы). Усе канструкцыйныя і архітэктурна-мастацкія сродкі ствараюць рытмічную і дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.

Унутры малітоўная зала пераходзіць у падкупальную прастору сьветлавога барабана, якая абмяжоўваецца складанай бэлечна-ветразевай канструкцыяй. Апсыда з самкнутым гранёным скляпеньнем упрыгожваецца драўляным 2-ярусным іканастасам. Над прытворам разьмяшчаюцца хоры з драўлянай балюстраднай агароджай.

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Сацыялістычная, 88

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads