Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чэрск)

помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Чэрску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Чэрск)
Remove ads

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Чэрску. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаЧэрск
Каардынаты51°42′48.25″ пн. ш. 23°41′43.83″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльзаходнепалеская школа дойлідзтва
Дата заснаваньня1701
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Thumb
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае

Царкву ў Чэрску збудавалі на мяжы XVII—XVIII стагодзьдзяў з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Чэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 1860-я гады царкву рэкаструявалі.

Найноўшы час

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купалоў-баняў паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, а гістарычныя каваныя 4-канцовыя крыжы замянілі на сучасныя маскоўскія 8-канцовыя.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Асноўны кубападобны зруб пераходзіць у працяглую 5-гранную апсыду з бакавой рызьніцай, раней накрытыя агульным гонтавым дахам з вальмамі на гранях апсыды. Асноўны аб’ём і апсыда завяршаліся фігурнымі купаламі-банямі. У XIX ст. да галоўнага фасада прыбудавалі непрапарцыйна вялікі квадратны ў пляне прытвор.

Унутраная прастора перакрываецца скляпеньнем старажытнай канструкцыі. Апсыда вылучаецца выкананым у 1830-я гадох драўляным разным іканастасам. Захоўваюцца абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў: «Раство Яна», «Спас Пантакратар», «Хрыстос у сілах», «Таемная вячэра», «Маці Божая Адзігітрыя», «Арханёл Міхал», абразы апостальскага чыну іканастаса.

Асобна стаіць 3-ярусная званіца арыгінальнага вобразу. Над ніжнім кубічным зрубам разьмяшчаецца шырэйшы пірамідальны каркасны ярус-звон, раскрыты 4-пралётнай аркадай; над ім узвышаецца 3-і чацьверыковы ярус з шатровым пакрыцьцем і купалам у завяршэньні[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads