Царква Сьвятога Спаса (Гарадзея)

праваслаўны храм у Гарадзеі (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Спаса (Гарадзея)
Remove ads

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гарадзеі. Знаходзіцца за 1 км на поўначы ад мястэчка, ува ўрочышчы Урванце, каля шашы НясьвіжМір. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Thumb
Спаская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МястэчкаГарадзея
Каардынаты53°30′17.63″ пн. ш. 26°31′12.32″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяСлуцкая япархія[d] 
Дата заснаваньняXIX ст.
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з мураванай званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Спаская царква па маскоўскай перабудове

Царкву ў Гарадзеі збудавалі ў 1808 або 1869 годзе[1]. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой і званіцай паставілі маскоўскія купалы-цыбуліны, апроч таго, да царквы прыбудавалі прытвор, накрыты высокім шатром, а сам будынак абклалі новай чырвонай цэглай.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад высокім 2-схільным дахам з вальмамі над 2-граннай апсыдай. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі[2]. У выніку перабудовы над апсыдай паставілі купал-цыбуліну, а да фасада далучылі прытвор, завершаны 8-граннай шатровай званіцай.

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads