Царква Сьвятога Спаса (Шумакі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Спаса (Шумакі)
Remove ads

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Шумаках. Знаходзіцца на захад ад вёскі, на правым беразе ракі Лясной. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры готыкі і рэнэсансу, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Thumb
Спаская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаШумакі
Каардынаты52°09′27.20″ пн. ш. 23°31′55.30″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльготыка
Дата заснаваньня1609
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Thumb
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Званіца
Thumb
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае

Паводле паданьня, царкву ў Шумаках збудавалі пры сядзібе князя I. Шуйскага з цэглы раскіданага палаца Радзівіла, які прайграў яго ў карты ў 1609 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Шумакі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскі купал-цыбуліну, перабудавалі франтон.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры готыкі і рэнэсансу. Складаецца з прастакутнага аб’ёму, які спалучаецца з масіўнай паўкруглай апсыдай, агульны 2-схільны дах над якой пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у канічнае пакрыцьцё. У цэнтры даху ўзвышаецца купал на драўляным 8-гранным барабане. Вытанчаную плястыку фасадам надаюць шырокія лапаткі ў прасьценках стральчатых аконных праемаў, прафіляваны і падзелены паддахавы карніз, што сьведчыць пра ўплыў раньняга барока. Аконны праём апсыды запаўняе каляровы вітраж у выглядзе крыжа. Уваход ажыцьцяўляецца праз прыбудаваны пазьней нізкі прытвор пад 2-схільным дахам.

Прастора малітоўнай залі перакрываецца цыліндрычным з распалубкамі скляпеньнем, сьцены падзяляюцца лапаткамі, адпаведнымі вонкавым.

Званіца першапачаткова ўзвышалася над прытворам і сваёй формай нагадвала гранёны барабан. Пазьней замест яе на царкоўным двары збудавалі простую і зграбную драўляную званіцу ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры (перабудоўвалася ў 1930-я гады)[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads