Царква Сьвятога Стэфана (Слуцак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква Сьвятога Стэфана — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў прадмесьці Трайчанах, сьпярша на правым баку Трайчанскай вуліцы перад Трайчанскім ручаём, з XIX ст. — на Трайчанскіх могілках. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Стэфана
КраінаБеларусь
МестаСлуцак
Каардынаты53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
Першае згадваньнеXVII стагодзьдзе
Дата скасаваньня1950
Царква Сьвятога Стэфана на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Стэфана
Царква Сьвятога Стэфана
Царква Сьвятога Стэфана на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абраз Ушэсьце
Thumb
Царква, 1-я палова XIX ст.

Вялікае Княства Літоўскае

Першы ўпамін пра царкву Сьвятога Стэфана ў Слуцку датуецца 1657 годам. У 1661 годзе яна ўпамінаецца як перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве існаваў шпіталь дзеля ўтрыманьня хворых і ўбогіх.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Іканастас, да 1918 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У XIX ст. яе прыпісалі да Слуцкай духоўнай сэмінарыі.

Па тым, як духоўную сэмінарыю перавялі ў Менск, царкву перанесьлі Трайчанскія могілкі, пазьней часткова зьмянілі яе архітэктурную кампазыцыю. Могілкавую царкву прыпісалі да Ўваскрасенскай царквы.

Найноўшы час

У час навукова-этнаграфічнай экспэдыцыі 1921 году з царквы ўзялі абраз ХVІІ ст. «Ушэсьце», які цяпер знаходзіцца ў экспазыцыі Нацыянальнага мастацкага музэю.

У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву і пачалі яе руйнаваць. У паўзруйнаваным стане заставалася да пачатку 1950-х гадоў, потым яе разабралі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Па рэканструкцыі ў другой палове XIX ст. атрымала 3-зрубную кампазыцыю: да амаль квадратнага ў пляне асноўнага аб’ёма, накрытага 4-схільным гонтавым дахам і завершанага сьветлавым барабанам з купалам, з захаду далучаўся прытвор. Над прытворам другім ярусам узвышалася шатровая, зь невялікім купалам-баняй, званіца. З усходу далучалася прастакутная ў пляне апсыда з прыбудаванымі да яе сымэтрычна з бакоў, на шырыню асноўнага аб’ёма, рызьніцай і панамарняй[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads