Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Мацеевічы)

помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мацеевічах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Мацеевічы)
Remove ads

Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мацеевічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Thumb
Прадцечанская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаМацеевічы
Каардынаты52°14′08.31″ пн. ш. 24°04′51.31″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня1720
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Thumb
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Царкву ў Мацеевічах збудавалі ў 1720 годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мацеевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). У 1852 годзе будынак атачылі бутавай агароджай. У 1860-я гады царкву перабудавалі, тады ж узьвялі званіцу.

Найноўшы час

У 1992 годзе ў выніку перабудовы над асноўным зрубам паставілі купал-цыбуліну на глухім васьмігранным барабане, які сваімі прапорцыямі і маштабам не датасуецца да аб’ёму царквы; замест другога яруса званіцы — новы, завершаны высокім шатром з купалам-цыбулінай; афармленьне інтэр’еру зьнішчылі[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Складаецца з прастакутнага асноўнага зрубу і невялікага квадратнага ў пляне бабінца аднолькавай зь ім вышыні. Над бабінцам — чацьвярык званіцы, аддзелены ад яго шырокім гонтавым сьцёкам і завершаны шатром з купалам. Асноўны зруб пад 2-схільным дахам зь вільчыкам, над апсыдай — невялікі купал-баня. Сьцены вэртыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і ўмацаваныя сьцяжкамі. Высока разьмешчаныя аконныя праёмы маюць паўцыркульнае завяршэньне.

Зальны інтэр’ер у заходняй частцы падзяляецца чатырма слупамі.

Перад царквой стаіць асобная драўляная 2-ярусная каркасная званіца (чацьвярык на чацьверыку), першы ярус якой вэртыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, другі — адкрыты[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads