Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася ў прадмесьці Задунаўі, на Задунаўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1839 год) помнік да непазнавальнасьці перабудавалі ў маскоўскім стылі. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Віцебск |
| Каардынаты | 55°11′33.5″ пн. ш. 30°13′05.9″ у. д. |
Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля на мапе Беларусі Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першая драўляная царква Яна Хрысьціцеля знаходзілася на беразе ручая Дуная і ўпершыню ўпамінаецца ў інвэнтары 1618 году.
| Цэркаў за Дунаем, заложане Сьвятога Івана Красьціцеля | ||
Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У канцы XVIII ст. драўляны будынак царквы згарэў у пажары. У 1808—1818 гадох вялося будаваньне мураванай царквы. У вайну 1812 году будынак зруйнавалі. У 1813—1819 годзе на цяперашнім месцы збудавалі новую мураваную царкву, пазьней — мураваную званіцу.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Пазьней царкву да непазнавальнасьці перабудоўвалі. Мела прыпісныя цэрквы: мураваную Мікольскую Завіцьбенскую, драўляны Пакроўскую ў Пушкарцове і Міхайлаўскую ў Скуловічах.
Найноўшы час
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.
У Другую сусьветную вайну царква пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Царква мела крыжова-купальны плян. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал.
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1893 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
- 1942—1944 гг.
Заўвагі
- Раён скрыжаваньня цяперашніх праспэкта і 4-й вуліцы Фрунзэ
Літаратура
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
