Царква Сьвятой Ганны (Межырэч)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Ганны (Межырэч)
Remove ads

Царква Сьвятой Ганны — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Межырэчы. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятой Ганны
Thumb
Царква Сьвятой Ганны
КраінаБеларусь
ВёскаМежырэч
Каардынаты53°03′51.54″ пн. ш. 24°46′13.9″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Царква Сьвятой Ганны на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны
Царква Сьвятой Ганны на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Межырэчы збудавалі ў 1904 годзе з матэрыялу, які вырабляўся на адмыслова створаным у 1903 годзе цагельным заводзе.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1988 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя дынамічна ўзрастае да высокай шатровай званіцы (Васьмярык на чацьверыку) і будуецца вакол узвышанага цэнтральнага кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі, перакрытай пакатым 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Да цэнтру кампазыцыі падоўжнай восьсю далучаюцца 3-гранная апсыда, бакавыя прыдзелы і праз кароткую трапезную прытвор-званіца. Роўнічныя фасады над высокім цокалем падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з шырокімі архівольтамі, дэкаруюцца кутнімі ўразнымі калёнкамі, аркатурнымі і зубчастымі фрызамі, рэльефнымі крыжамі. Характэрны матыў царкоўнай архітэктуры Маскоўскай дзяржавы — пас какошнікаў у аснове шатра званіцы, купал-цыбуліна над ім, а таксама слупавы аркавы партал з 2-гранным шчытом галоўнага ўвахода.

На царкоўны пляц вядзе збудаваная з бутавага каменю аркавая брама-званіца з фрэскавымі выявамі эвангелістаў у нішы 2-га яруса, у яе завяршэньні — таксама купал-цыбуліна[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Афіцыйны адрас — завулак Майскі, 1

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads