Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Вербавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Вербавічах. Дзее. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы вялізнага купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
![]() Пятніцкая царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вербавічы |
Каардынаты | 51°42′54.66″ пн. ш. 29°30′53.29″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Тураўская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы |
Remove ads
Гісторыя
Царкву ў Вербавічах збудавалі ў XVIII ст. з цэглы. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі купал-цыбуліну[1].
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Гэта крыжападобны ў пляне будынак, накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзьверы, замураваныя) і апсыда маюць выгляд 5-гранных аб’ёмаў. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад 1-схільным дахам. Куты атынкаваных сьценаў (таўшчыня 0,8 м) умацоўваюцца пілястрамі. Фасады праразаюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads