Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Пліса)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Плісе. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Пліса |
| Каардынаты | 55°34′02.46″ пн. ш. 28°13′08.80″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Полацкая япархія |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Плісе збудавалі ў 1877 годзе.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 3-часткавую кампазыцыю фармуюць кубападобныя аб’ёмы прытвора, малітоўнай залі і апсыды. Шацёр надбудаванай над прытворам 3-яруснай 4-граннай званіцы завяршаецца купалам-цыбулінай, пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб’ёму — купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі і кутнімі руставанымі лапаткамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
