Пліса (Віцебская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Плі́са[1] — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Плісы, каля вытоку ракі Мнюты. Цэнтар сельсавету Глыбоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 473 чалавекі. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Падсьвільле, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае — Полацак.
Remove ads
Пліса — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся старажытны каменны крыж.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Плісу датуецца 7 ліпеня 1507 году, калі маёнтак перашоў ад гетмана Канстантына Астроскага да Мікалая Петуха. На 1552 год у мястэчку было 63 двары. Паселішча значыцца на мапе Полацкага ваяводзтва 1579 году аўтарства С. Пахалавіцкага.
З 1624 году Пліса знаходзілася ў валоданьні Рыгора Падбіпенты, з 1670 году — полацкага земскага судзьдзі Язэпа Корсака, потым — Дэспат-Зяновічаў. Паводле прывілея караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 15 жніўня 1788 году ў мястэчку праводзіліся штотыднёвыя кірмашы. У канцы XVIII стагодзьдзя тут існавалі «гаспадарскі дом», драўляная царква, 6 крамаў, 2 корчмы, вадзяны млын на 4 паставы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пліса апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. З 1863 году тут працавала пачатковая школа. На 1887 год у Плісе было 75 дамоў, парафіяльная царква, капліца, сынагога; у фальварку працаваў бровар.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Плісу занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пліса абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Пліса апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Пліса ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну (з 8 чэрвеня 1950 году цэнтар раёну — Падсьвільле, з 15 сьнежня 1962 году ў Глыбоцкім раёне) Вялейскай, з 1944 году Полацкай, з 1954 году Маладэчанскай, з 1960 году Віцебскай вобласьці). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 309 двароў, на 2000 год — 297, на 2005 год — 276, на 2007 год — 263. У 2000-я гады Пліса атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Старыя здымкі і графіка
- Сынагога, 1908 г.
- Малачарня, 1935 г.
- Малачарня, 1936 г.
- Плян, 1938 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1887 год — 651 чал. (313 муж. і 338 жан.) у мястэчку Плісе[3] і 63 чал. у фальварку Плісе; 1897 год — 899 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 844 чал.[4]; 1930 год — 865 чал.; 1998 год — 688 чал.[5]; 1999 год — 690 чал.; 2000 год — 672 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 582 чал., зь іх да 16 гадоў — 101, працаздольных — 312, пэнсіянэраў — 169[7]; 2007 год — 530 чал.[8]; 2010 год — 473 чал.
Remove ads
Інфраструктура
У Плісе працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта, аптэка, мэблевы цэх камбінату побытавага абслугоўваньня.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
Каля Плісы захаваліся селішча эпохі нэаліту, бронзавага і раньняга жалезнага вякоў. Таксама каля мястэчка знаходзіцца геалягічны помнік прыроды — тры вялікія камяні.
- Каменны крыж
- Могілкі юдэйскія
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1887; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Плісы
- Крыж
- Крыж і старая камяніца
- Капліца могілкавая
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads