Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Сьвято́й Параске́вы Пя́тніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Чарнаўчыцах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Берасьцейскай вуліцы. Пабудавана як уніяцкая, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога зьменена і пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў пасьля перабудовы ў 1860-я гг. і пажару ў 1985 г. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
![]() Пятніцкая царква і званіца, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Чарнаўчыцы |
Каардынаты | 52°13′11.68″ пн. ш. 23°44′25.81″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | заходнепалеская школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Дата скасаваньня | 1986 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву ў Чарнаўчыцах збудавалі ў 1733 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Чарнаўчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1860-я гады царкву рэканструявалі паводле канонаў Маскоўскага патрыярхату.
Найноўшы час

У 1985[1] годзе царква пацярпела ад пажару (страчаны купал, дах, іканастас 1830-х гадоў). У выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на пазалочаную цыбуліну з высокім шатром[2], яшчэ дзьве пазалочаныя цыбуліны паставілі над уваходам і вежай-званіцай
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Гэта крыжовы ў пляне зруб, некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсыды з бакавымі нізкімі рызьніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная заля атрымала разьвіцьцё ў шырыню з стварэньнем невялікага трансэпта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завяршалася фігурным купалам-баняй. Вэртыкальную скіраванасьць будынка падкрэсьліваюць таксама шалёўка, брусы-сьцяжкі, кутнія руставаныя лапаткі, здвоеныя прастакутныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацоўваецца трыкутны франтон галоўнага фасаду.
У перакрытую роўнай стольлю малітоўную залю адкрываюцца хоры, разьмешчаныя над бабінцам. Апсыда вылучаецца драўляным разным іканастасам 1987 году. Абраз «Цуд Юрыя аб змеі» (1729)[3].
Перад царквой стаіць брама-званіца.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads