Царква Сьвятой Тройцы (Гомель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзілася ў цэнтры места, на рагу вуліцаў Прабойнай і Траецкай[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па Другой сусьветнай вайне царкву зьнішчылі савецкія ўлады.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′42″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную Траецкую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1824—1828 годах на сродкі графа Румянцава на месцы старой драўлянай царквы. У 1833 годзе завяршылася аздабленьне царквы і адбылося яе асьвячэньне.
У 1930-я гады савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак царквы дзеля перабудовы пад аэраклюб, а па Другой сусьветнай вайне — цалкам яго зьнішчылі.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Складалася з кубічнага асноўнага аб'ёму, да якога далучалася 3-ярусная званіца. Над асноўным аб'ёмам узвышаўся купал на круглым барабане. Уваход вылучаўся 4-калённым портыкам. Асноўны аб'ём падзяляўся гарызантальнай цягай карніза на дзьве часткі, што адпавядала двум паверхам. Яго бакі аздабляліся адной і той жа архітэктурнай формай — злучэньнем калянады дарычнага ордэра, заціснутай паміж двума рызалітамі, якія выступалі з роўніцы сьцяны і завершанай аркавым акном, падзеленым лапаткамі на тры часткі[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- У пэрспэктыве Рынкавай вуліцы, 1910 г.
- 1911 г.
- да 1918 г.
- З боку Рынку, 1918 г.
- З вадацяжнай вежы на Баярскай вуліцы, 1918 г.
- да 1941 г.
- 1941 г.
- па 1943 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads