Царква Сьвятой Тройцы (Дуброўна)
помнік архітэктуры пачатку XIX ст. у Дуброўне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Сьвято́й Тро́йцы — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Дуброўне. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Места | Дуброўна |
Каардынаты | 54°34′53″ пн. ш. 30°42′29″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1809 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву ў Дуброўне збудавалі ў 1809 годзе.
Архітэктура
У царкве выявіўся сынтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідзтва і рысаў клясыцызму. Гэта 1-купальны храм падоўжна-восевай кампазыцыі. Улучае галоўны аб’ём, апсыду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Галоўны ўваход і бакавыя сьцены асноўнага аб’ёму вылучаюцца франтонамі. Аконныя праёмы завяршаюцца сандрыкамі.
Усярэдзіне вылучаецца ўвянчаны купалам цэнтральны 2-ярусны аб’ём, беспасярэдне зь якім злучаюцца бабінец і алтар[1]. У інтэр’еры захоўваюцца абразы першай паловы XIX ст. «Сьвятая радзіна» і «Таемная вячэра»[2].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Інтэр’ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads