Царква Сьвятой Тройцы (Ельск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Тройцы (Ельск)
Remove ads

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Ельску. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы места[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Thumb
Траецкая царква
КраінаБеларусь
МестаЕльск
Каардынаты51°48′12.23″ пн. ш. 29°09′07.15″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяТураўская япархія 
Сайтtroitca.cerkov.ru
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Thumb
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву ў Ельску збудавалі ў 1769—1780 гадох.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Ельск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1870—1871 гадох да бабінцу прыбудавалі званіцу.

Найноўшы час

У 1939 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну зноў пачала дзейнічаць.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта 5-зрубная крыжова-купальная базыліка. Цэнтральны 8-гранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завяршаецца масіўным сьветлавым васьмерыком з купальным пакрыцьцём. Прастакутны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрываюцца пакатымі 2-схільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку з нашчыльнікамі, праразаюцца вокнамі з паўцыркульнымі завяршэньнямі. Да бабінцу далучаецца званіца (васьмярык на двух чацьверыках), завершаная высокім шатром.

У інтэр’еры дамінуе 2-сьветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеньнем. У яе шырокімі прасьветамі адкрываюцца бакавыя памяшканьні. Над бабінцам разьмяшчаюцца хоры. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 3

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads