Царква Сьвятой Тройцы (Лявонпаль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лявонпалі. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лявонпаль |
Каардынаты | 55°47′59.23″ пн. ш. 27°47′03.31″ у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Драўляную царкву ў Лявонпалі збудавалі ў 1774 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Лявонпаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
Па Другой сусьветнай вайне царкву часткова перабудавалі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта працяглы зруб пад 2-схільным стромкім дахам (ад пачатку быў з гонту). Па Другой сусьветнай вайне ўсярэдзіне вільчыка паставілі купал-цыбуліну на 8-гранным барабане. Высокая 5-гранная апсыда, да якой далучаюцца нізкія бакавыя закрысьціі, накрываецца вальмавым дахам. Вэртыкальна ашаляваныя фасады падзяляюцца высока ўзьнятымі кратчатымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Галоўны фасад завяршаецца трыкутным франтонам даху і раней меў 2 бакавыя вежы. Перад уваходам ганак-паперць.
Усярэдзіне ў габарытах асноўнага зруба вылучаецца вузкі прытвор, над якім разьмяшчаюцца хоры. Інтэр’ер аздабляе драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XVIII ст., абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў «Сьвяты Пётар» і «Сьвяты Павал».
На рагу царкоўнага пляцу стаіць 2-ярусная 4-гранная званіца на мураваным цокалі. Другі адкрыты каркасны ярус-звон вылучаўся шырокім гонтавым адлівам і меў шатровы гонтавы дах[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі і графіка
- Старыя здымкі і графіка
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- да 1930 г.
- 1928 г.
- 1929 г.
- 1929 г.
- 1929 г.
- 1930 г.
- 19 сакавіка 1932 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- З боку апсыды
- Званіца
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads