Лявонпаль

вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці From Wikipedia, the free encyclopedia

Лявонпаль
Remove ads

Ляво́нпаль[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Уваходзіць у склад Узьмёнскага сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці.

Хуткія факты

Лявонпаль — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, колішняя рэзыдэнцыя роду Лапацінскіх. Да нашага часу тут захаваліся Траецкая царква, сядзіба Лапацінскіх і мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У XVIII стагодзьдзі пісар вялікі Мікалай Тадэвуш Лапацінскі набыў маёнтак Чурылавічы ў Полацкім ваяводзтве і перайменаваў яго ў Лявонпаль у гонар свайго бацькі Лявона. У 1768—1769 гадох М. Лапацінскі ўзьвёў тут невялікі палац у стылі позьняга барока (захаваўся да нашага часу), побач зь якім разьбіў францускі парк на тэрасах. На галоўнай восі сядзібы стаяла брама (не зьбераглася)[2].

У 1772 годзе ў Лявонпалі збудавалі драўляную царкву з званіцай. Лапацінскія наладзілі ў мястэчку вытворчасць каберцаў, сурвэтаў, абрусаў з гэтак званага друйскага лёну. Апроч таго, працавалі капялюшная і суконная вытворчасьць.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Лявонпаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай, з 1842 году Віленскай губэрні. За часамі вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія карнікі спалілі тутэйшы палац. На 1866 год у мястэчку было 26 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Лявонпаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лявонпаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Лявонпаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Лявонпаль увайшоў ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. Уваходзіў у склад Даўгінаўскага сельсавету, з 16 верасьня 2010 году — ва Ўзьмёнскім.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 109 чал., зь іх 27 праваслаўных, 15 каталікоў, 65 юдэяў, 2 эвангелісты[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 382 чал.[5]; 1999 год — 150 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 87 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Пана Езуса (пачатак XX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads