Царква Сьвятой Тройцы (Мір)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Тройцы (Мір)
Remove ads

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Міры. Знаходзіцца на ўсходнім баку гістарычнага Рынку[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога страчана ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Thumb
Траецкая царква па маскоўскай перабудове
КраінаБеларусь
МястэчкаМір
Каардынаты53°27′08.17″ пн. ш. 26°44′08.4″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньняXVI ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

У 1695 годзе з фундацыі Мікалая Радзівіла «Сіроткі» ў Міры збудавалі драўляную царкву. На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў драўляны будынак замянілі на мураваны. Аўтарства праекту помніка прыпісваюць Я. М. Бэрнардоні[1]. У 1705 годзе пры царкве з фундацыі Караля Станіслава Радзівіла пачаў дзеяць манастыр базылянаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Мір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць, аднак у 1824 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі манастыр. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1842 г. у ёй створаны прыдзел у імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Па пажары 1865 году царкву капітальна перабудавалі ў маскоўскім стылі і наноў асьвяцілі 9 чэрвеня 1868 году архіепіскапам мінскім Міхаілам. 25 траўня 1875 г. царква была асьвеча зноў.

Найноўшы час

За савецкім часам царква не зачынялася.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта была 1-нэфавая базыліка з трансэптам, да якога далучаецца глыбокая паўкруглая апсыда. Даўжыня трансэпта роўная даўжыні нэфа. Уваход у царкву быў празь невялікі бабінец. Будынак асьвятляўся лучковымі вокнамі (2 на баках нэфа і 3 на тарцах трансэпта).

У выніку маскоўскай перабудовы над бабінцам збудавалі 3-ярусную вежу-званіцу (васьмярык на 2 чацьверыках) з мураваным першым паверхам, драўлянымі 2-м і 3-м ярусамі, завершаную 8-гранным шатровым дахам з купалам-цыбулінай на глухім барабане[2]. Апроч таго, над асноўным аб’ёмам паставілі 5 несапраўдных купалаў-цыбулінаў. Асноўны аб’ём накрылі 4-схільным, апсыду — паўавальным, бабінец — 2-схільным дахамі. Плоскасныя белакаменныя сцены апяразалі прафіляванымі гзымсам. Вокны парарабілі пад круглыя і прастакутныя з аркавымі завяршэньнямі. Над арачным праёмам увахода размясцілася круглая люкарна. У месцы злучэньня нэфа і трансэпта ўладкавалі сходы.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі і графіка

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская, 2

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads