Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)

(1669—1719) канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Караль Станіслаў Радзівіл (канцлер вялікі літоўскі)
Remove ads

Караль Станіслаў Радзівіл (27 лістапада 1669, Кракаў — 2 жніўня 1719, Белая) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1685—1686), канюшы (1686—1690), падканцлер (1690—1698) і канцлер вялікі літоўскі (з 1698).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў таксама мястэчкамі Глыбокім і Смаргоньню ў Ашмянскім павеце, Карэлічамі, Ішкальдзю і Грэскам у Наваградзкім павеце, Бялынічамі ў Аршанскім павеце. Быў старостам берасьцейскім, камянецкім, крычаўскім і іншых[3]. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Нясьвіжы і Алыцы, ардынат на Нясьвіжы і Алыцы (1669). Кавалер ордэна Белага арла (1705).

Remove ads

Біяграфія

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Міхала Казімера, падканцлера вялікага літоўскага, і Кацярыны з Сабескіх.

Навучаўся ў Люблінскім езуіцкім калегіюме, вандраваў Аўстрыяй, Італіяй, Францыяй, Нідэраляндамі. Выконваў дыпляматычныя даручэньні ў Ангельшчыне і Партугаліі. У 1689 годзе па сьмерці свайго старэйшага брата ваяводы троцкага Юрыя Юзэфа Радзівіла (1668—1689) атрымаў у спадчыну Нясьвіскую і Алыцкую ардынацыі.

У 1685 годе атрымаў урад стольніка, у 1686 годзе — канюшага вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1687, 1688 і 1690 гадоў. У 1690 годзе стаў падканцлерам вялікім літоўскім. Быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1694 і 1700 гадох. У 1698 годзе атрымаў урад канцлера.

Ваяваў супраць татараў і туркаў. Ад 1695 году змагаўся з Сапегамі за права валодаць Нойбурскімі маёнткамі.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) быў прыхільнікам Аўгуста Моцнага (у 1706—1709 гадох часова заняў бок Станіслава Ляшчынскага). Імкнуўся займаць цэнтрысцкую пазыцыю ў барацьбе магнацкіх груповак за ўладу і карыстаўся сымпатыяй з боку шляхты, ад якой атрымаў мянушку Юстус («справядлівы»).

Падтрымліваў Уніяцкую царкву, заснаваў базылянскі манастыр у Міры. Ягоны партрэт аўтарства Лявона Тарасевіча зьмясьцілі ў Супрасьлеўскім «Літургіконе». Збудаваў касьцёлы ў Налібаках і іншыя. Надаў прывілем цэхам Міру. Вёў дзёньнікі, якія ахопліваюць 1684—1687 і 1689—1719 гады.

Ажаніўся 6 сакавіка 1691 году ў Вільні з Ганнай Кацярынай Сангушкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў у Нясьвіжы 10 ліпеня 1720 году[4].

Remove ads

Галерэя

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт XVIII ст. пэндзля невядомага мастака, які цяпер захоўваецца ў Валынскім краязнаўчым музэі.

Бюст

Бюст Караля Станіслава Радзівіла аздабляе ўязную браму ў замак у Белай. Яго паставілі па сьмерці Караля Станіслава на заказ ягонай жонкі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads