Царква Сьвятой Тройцы (Падароск)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Падароску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Тройцы (Падароск)
Remove ads

Царква́ Сьвято́й Тро́йцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Падароску. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Thumb
Царква Сьвятой Тройцы
КраінаБеларусь
ВёскаПадароск
Каардынаты52°58′52.28″ пн. ш. 24°37′01.70″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Дата заснаваньняXVIII стагодзьдзе
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, каля 1900 г.
Thumb
Царква, 1905 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Першая драўляная царква ў Падароску ўпамінаецца ў 1630 годзе.

У XVIII ст. у мястэчку збудавалі мураваную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Падароск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1988 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне накрыты 2-схільным дахам аб’ём, да якога з фасада далучаецца 2-ярусная званіца, з тыльнага боку — паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Над шатром званіцы і алтарнай часткай узвышаюцца купалы. Фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, аздабляюцца лапаткамі[1].

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 7А

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads