Царква Сьвятой Тройцы (Рось)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Росі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рось |
Каардынаты | 53°17′00.6″ пн. ш. 24°24′18.66″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Росі збудавалі ў 1908 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду
За савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з квадратнага ў пляне асноўнага аб’ёма, да якога далучаюцца 3-гранная апсыда з рызьніцамі і 2-ярусная вежа-званіца, першы ярус якой — чацьвярык, другі — васьмігранны, завершаны шатром з купалам-цыбулінай. Асноўны аб’ём вылучаецца 8-гранным сьветлавым барабанам таксама з купалам-цыбулінай. Яшчэ адзін невялікі купал-цыбуліна месьціцца над апсыдай. Галоўны ўваход у цэнтры фасада вылучаецца кілепадобным франтонам на паўкалёнках. З бакоў асноўнага аб’ёму — два бакавыя ўваходы з масіўнымі слупамі і кілепадобнай навісьсю.
Усярэдзіне асноўны аб’ём мае драўлянае васьміграннае шатровае пакрыцьцё з адтулінай у цэнтры. Прытвор і апсыда маюць мураваныя цыліндрычныя скляпеньні. Іканастас драўляны, дэкаруецца паўкалёнкамі і накладной разьбой[1].
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads