Рось
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рось — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4677 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыску, за 85 км ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Ваўкавыск — Горадня. Чыгуначная станцыя на лініі Масты — Ваўкавыск.
Рось — мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Remove ads
Назва
Тапонім Рось утварыўся ад назвы ракі. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, гідронім Рось мае этнанімічнае паходжаньне ад асновы рос[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Рось ўпамінаецца ў ХVІ стагодзьдзі, калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва. Першым уладальнікам быў ваявода наваградзкі Аляксандар Хадкевіч, пазьней — ягоны сын Рыгор.
У канцы XVI стагодзьдзя Рось атрымала статус мястэчка. Да 1617 году ёй валодаў Геранім Хадкевіч. Ягоны сын Ян Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ў 1644 годзе мясьціну Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644 годзе — Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх сьмерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх (у 1674 годзе), пазьней — уладаньне Крыстыны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. На 1690 год тут было 25 двароў, працавалі 2 карчмы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рось апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, пазьней Літоўскай губэрнях. З 1801 году мястэчка як цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету ўвайшло ў склад Гарадзенскай губэрні. На 1836 год тут было 43 двары, дзеялі касьцёл і царква. З пабудовай у 1886 годзе Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У канцы XIX стагодзьдзя тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рось занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рось абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 год Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Ваўкавыскага павету.
У 1939 годзе Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласьці. 15 студзеня 1940 году статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 году Рось знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 красавіка 1958 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу[4].
- Мястэчка на старых здымках
- Старая царква, каля 1900 г.
- Рынак. Касьцёл, да 1939 г.
- Палац, 1907 г.
- Палац, да 1915 г.
- Палац, 1919—36 гг.
- Палац, да 1939 г.
- Афіцына, да 1939 г.
- Чыгуначная станцыя, 1937 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 265 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 179, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 80[5]; 1836 год — 573 чал.; 1878 год — 794 чал. (380 муж. і 414 жан.), у тым ліку 434 юдэі[6].
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 7,3 тыс. чал.[7]; 2000 год — 6,6 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 7 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.[9]; 2008 год — 6,1 тыс. чал.; 2009 год — 5391 чал.[10]; 1 студзеня 2010 году — 5,4 тыс. чал.; 2016 год — 4705 чал.[11]; 2017 год — 4711 чал.[12]; 2018 год — 4677 чал.[1]
Інфраструктура
У Росі працуюць сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, лякарня, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
17 верасьня вуліца | Глухая вуліца |
Карла Марква вуліца | Гарадзенская вуліца |
Савецкая вуліца | Агародніцкая вуліца |
Шавякова вуліца | Маёнткавая вуліца Палацавая вуліца |
Чырвонаармейская вуліца | Могілкавая вуліца |
Энгельса вуліца | Графская вуліца[13] |
Эканоміка
Прадпрыемствы вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Гаспадарчы двор Патоцкіх (XIX ст.)
- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Капліца Сьвятога Стэфана (1903)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1801)
- Могілкі: вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны; юдэйскія
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква Сьвятой Тройцы (1909; мураўёўка)
- Шахты здабычы крамяню
Страчаная спадчына
- Сядзібна-паркавы комплекс Патоцкіх (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды мястэчка
- Касьцёл з боку апсыды
- Касьцёл. Званіца
- Касьцёл. Алтар
- Сядзіба. Дом садоўніка
- Сядзіба. Стайні
- Сядзіба. Брама
- Млын
Асобы
- Пётар Матус (нар. 1953) — матэматык
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads