Царква Сьвятой Тройцы (Салтанаўшчына)
праваслаўны храм у Салтанаўшчыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Салтанаўшчыне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Салтанаўшчына |
Каардынаты | 53°11′37.9″ пн. ш. 26°48′44.8″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1826 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль з званіцай.
Remove ads
Гісторыя

Царкву ў Салтанаўшчыне збудавалі ў 1826 годзе з цэглы. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой збудавалі тры маскоўскія купалы-цыбуліны.
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта выцягнуты прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам з трыкутным франтонам на галоўным фасадзе. Сьцены (апроч алтарнай) праразаюцца высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 невялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завяршаецца квадратнай у сечыве вежай на барабане.
Унутраная прастора падзяляецца тонкімі драўлянымі калёнамі на 3 нэфы з бэлечным перакрыцьцем. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры па драўляных калёнках. Алтар мураваны.
Побач з царквой стаіць 2-ярусная званіца: першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прастакутнымі праёмамі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads