Царква Сьвятой Тройцы (Целяханы)
помнік гісторыі першай паловы XX ст. у Целяханах (Беларусі) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік гісторыі першай паловы XX стагодзьдзя ў Целяханах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі, збудаваны ў стылістыцы мураўёвак другой паловы XIX ст.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Целяханы |
Каардынаты | 52°30′53.29″ пн. ш. 25°50′41.57″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Тройцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Новую драўляную царкву ў Целяханах збудавалі ў 1934 годзе на месцы царквы XIX ст.
Архітэктура
Прыклад выкарыстаньня ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы стылістыкі эклектычнай царкоўнай архітэктуры, якую ўлады Расейскай імпэрыі насаджалі ў межах палітыкі маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Мае складаную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю: падоўжнай восьсю разьмяшчаюцца званіца, кароткі бабінец, кубападобны асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда. У сылюэце дамінуюць купалы-цыбуліны на гранёным шатры званіцы (2 васьмерыкі на чацьверыку) і 8-гранным барабане асноўнага аб’ёму. Пірамідальны характар асноўнага аб’ёму вылучае 2-ярусны пакаты шатровы дах, прарэзаны цэнтрычным чацьверыком «другога сьвятла» з радамі разьмешчаных пэрымэтрам паўаркавых люкарнаў. Да бакавых фасадаў асноўнага аб’ёму далучаюцца 5-гранныя прыдзелы, якія абумовілі крыжападобнае разьвіцьцё пляну будынка. Галоўны ўваход вылучаецца навісьсю на 4 слупах з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Гарызантальна ашаляваныя фасады праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Зальная ўнутраная прастора мае 2-яруснае перакрыцьце на кутніх ветразях. У інтэр’еры захоўваецца абраз XVIII ст. «Маці Бажая Адзігітрыя»[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі і графіка
- 1925 г.
- 1925 г.
- 3 ліпеня 1934 г.
- 18 кастрычніка 1934 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads