Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Полацак)
помнік архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у Полацку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы комплексу Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°30′14″ пн. ш. 28°46′49″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай |
Remove ads
Гісторыя
У 1842 годзе ў жылым манастырскім доме ўладкавалі дамавую царкву, якую асьвяцілі ў гонар заснавальніцы манастыра прападобнай Эўфрасіньні Полацкай. У 1847 годзе дамавую царкву перабудавалі пад цёплую трапезную царкву. У 1886 годзе яе значна пашырылы: надбудавалі сьцены, узьнялі столь, зрабілі хоры, прыбудавалі алтар, прытвор і рызьніцу, збудавалі новыя прастол і ахвярнік. Па заканчэньні будаўнічых працаў 12 сьнежня 1886 году царкву зноў асьвяцілі.
У 1920-я гады савецкія ўлады перадалі будынак вайскоўцам ды іншым дзяржаўным структурам.
У 1987—1989 гадох мескія ўлады правялі ў царкве капітальны рамонт, паставілі драўляныя хоры з сходамі.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з 5-граннай апсыдай (з усходу), 4-гранным прыдзелам (з поўдня) і прытворам (з захаду). Будынак накрываецца 2-схільным дахам, у цэнтры якога невялікі купал з галоўкай на драўляным 8-гранным барабане. Уваход у выглядзе аркавага парталу з шырокімі сходамі, сьцены дэкаруюцца рустам, аконныя праёмы паўцыркульныя зь ліштвамі[1].
У царкве захоўваюцца абразы Божай Маці «Іверская» і «Ўсецарыца», напісаныя на Сьвятой Гары Афон, каўчэг-машчавік, дубовая рака з труной, у якой раней спачывалі мошчы Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, а цяпер знаходзяцца яе вярыгі (у царкве ёсьць часьцінка мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай).
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
- Д. Струкаў, 1864—1867 гг.
- Н. Орда, 1875—1876 гг.
- 1888 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1880-я гг.
- 1890-я гг.
- (направа), да 1900 г.
- 1910 г.
- 1910 г.
- 5 чэрвеня 1910 г.
- М. Міронаў, 1912 г.
- 1914 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads