Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Полацак)

помнік архітэктуры сярэдзіны XIX ст. у Полацку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (Полацак)
Remove ads

Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай — помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы комплексу Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай
Thumb
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай
КраінаБеларусь
МестаПолацак
Каардынаты55°30′14″ пн. ш. 28°46′49″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай
Царква Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай

Remove ads

Гісторыя

У 1842 годзе ў жылым манастырскім доме ўладкавалі дамавую царкву, якую асьвяцілі ў гонар заснавальніцы манастыра прападобнай Эўфрасіньні Полацкай. У 1847 годзе дамавую царкву перабудавалі пад цёплую трапезную царкву. У 1886 годзе яе значна пашырылы: надбудавалі сьцены, узьнялі столь, зрабілі хоры, прыбудавалі алтар, прытвор і рызьніцу, збудавалі новыя прастол і ахвярнік. Па заканчэньні будаўнічых працаў 12 сьнежня 1886 году царкву зноў асьвяцілі.

У 1920-я гады савецкія ўлады перадалі будынак вайскоўцам ды іншым дзяржаўным структурам.

У 1987—1989 гадох мескія ўлады правялі ў царкве капітальны рамонт, паставілі драўляныя хоры з сходамі.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з 5-граннай апсыдай (з усходу), 4-гранным прыдзелам (з поўдня) і прытворам (з захаду). Будынак накрываецца 2-схільным дахам, у цэнтры якога невялікі купал з галоўкай на драўляным 8-гранным барабане. Уваход у выглядзе аркавага парталу з шырокімі сходамі, сьцены дэкаруюцца рустам, аконныя праёмы паўцыркульныя зь ліштвамі[1].

У царкве захоўваюцца абразы Божай Маці «Іверская» і «Ўсецарыца», напісаныя на Сьвятой Гары Афон, каўчэг-машчавік, дубовая рака з труной, у якой раней спачывалі мошчы Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай, а цяпер знаходзяцца яе вярыгі (у царкве ёсьць часьцінка мошчаў Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай).

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads