Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Бяроза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бярозе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад расейскай перабудовы пад мураўёўку і сучаснай кардынальнай перабудовы з насаджэньнем вялізных купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Петрапаўлаўская царква па першай маскоўскай перабудове | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бяроза |
Каардынаты | 52°32′10.3″ пн. ш. 24°58′40.97″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | 1772 |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Мураваную царкву ў Бярозе збудавалі ў 1772 годзе намаганьнямі сьвятара Данілы Сушынскага[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бяроза апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1867 годзе царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы і набыла выгляд мураўёўкі.
Найноўшы час
У 2003 годзе царкву цалкам перабудавалі да непазнавальнасьці, у выніку чаго над будынкам паставілі вялізныя купалы-цыбуліны.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры барока. Па першай перабудове атрымаў 4-часткавую падоўжна выцягнутую прасторавую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, прастакутная апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі. У сылюэце дамінавала ўзьведзеная над прытворам 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца і купал-цыбуліна на драўляным 8-гранным барабане, узьведзены над пакатым 4-схільным дахам кубападобнай малітоўнай залі. Сьцены падзяляліся лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. У дэкоры выкарыстоўваліся прафіляваныя закамары (на бакавых фасадах), руставаныя ліштвы, востракутныя франтоны і аркатурныя фрызы.
У інтэр’еры існаваў драўляны разны іканастас, скампанаваны з карынтскіх калёнак, прафіляваных карнізаў і падзелаў, ажурная разьба царскіх варот акаймоўвала абразы. Мастацкую каштоўнасьць мелі абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў на дошках «Покрыў Маці Божай» (перададзены ў Музэй старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ), «Маці Божая зь дзіцем Хрыстом і Янам» , «Прачыстая Багародзіцы»[2].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1928 г.
- да 1939 г.
- 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2010 г.
- 2012 г.
- 2012 г.
- 2014 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads