Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Гарадзішча)
Remove ads

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гарадзішчы. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Петрапаўлаўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаГарадзішча
Каардынаты52°26′42.94″ пн. ш. 23°44′01.1″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Па надбудове купала-цыбуліны

Царкву ў Гарадзішчы збудавалі ў XVIII ст. з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час

У 1990-я гады купал-баню на будынкам царквы замянілі на купал-цыбуліну.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Мае 3-зрубную кампазыцыю: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавой рызьніцай. Васьмярык званіцы завяршаецца шатром з купалам. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца разнымі падзорамі.

У малітоўную залю выступаюць хоры на 2 слупах. Захоўваюцца абразы XIX ст. «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Сьвятыя Пётар і Павал», «Таемная вячэра», «Сьвятая прарочыца Ганна».[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads