Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Празарокі)
праваслаўная царква ў Празароках From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Празароках. Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Полацкая, 2а. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Празарокі |
Каардынаты | 55°17′38.71″ пн. ш. 28°12′50.75″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Празароках збудавалі ў 1909 годзе ў маёнтку расейскага генэрал-маёра П. Мухіна.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб’ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацьверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі, 5-граннай апсыды з бакавымі рызьніцамі. У агульнай кампазыцыі дамінуюць купалы-цыбуліны званіцы і цэнтральнага аб’ёму. Аркавыя аконныя праёмы дэкаруюцца кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў апярэзваюцца кутнімі лапаткамі і калёнкамі, аркатурнымі фрызамі[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Уваход
- Бакавы фасад
- З боку апсыды
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads