Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Трабы)

праваслаўны храм у Трабах (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Трабы)
Remove ads

Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Трабах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Петрапаўлаўская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаТрабы
Каардынаты54°09′30.8″ пн. ш. 25°54′22.8″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяЛідзкая япархія[d] 
Дата заснаваньня1784
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Thumb
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную царкву ў Трабах збудавалі ў 1784 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Трабы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў царкву рэканструявалі, у пачатку XX ст. збудавалі драўляную званіцу.

Найноўшы час

У 2011 годзе ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны[1]. Уласьцівую сакральнаму дойлідзтву Беларусі вэртыкальную шалёўку зьмянілі на гарызантальную, больш уласьцівую цэрквам Расеі. На вежы-званіцы замест вокнаў зрабілі вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да 4-сьценнага зруба далучаецца 5-гранная апсыда зь нізкімі бакавымі рызьніцамі. 2-схільны дах трыкутнымі застрэшкамі пераходзіць у вальмавы над апсыдай; на галоўным фасадзе і над апсыдай завяршаецца гранёнымі барабанамі з купаламі. Франтон галоўнага фасаду з вуглоў завяршаецца дэкаратыўнымі вежачкамі з купаламі. Гарызантальна ашаляваныя фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў прастакутных ліштвах.

У агульнай прасторы малітоўнай залі перагародкай вылучаецца прытвор, на якім разьмяшчаюцца хоры. Разны іканастас з пакрытага лакам маронага дубу мае 2 ярусы, падзяляецца калёнамі з разным арнамэнтальным дэкорам. Захоўваецца абраз XVIII ст. «Ушэсьце».

Перад царквой стаіць зрубная 2-ярусная 4-гранная брама-званіца, завершаная нізкім шатровым васьмерыком з купалам[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads