Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Полацак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Барыса і Глеба — помнік архітэктуры XII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзілася на Задзьвіньні, у прадмесьці Бельчыцы, пры ўтоку ракі Бяльчанкі ў Дзьвіну. Твор архітэктуры Полацкай школы з элемэнтамі готыкі. У 1920—1950-я[1] гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік (захаваліся падмуркі). Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
![]() Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°28′31.78″ пн. ш. 28°47′2.89″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідзтва[d] |
Дата заснаваньня | XII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Барыса і Глеба на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Барыса і Глеба | |
![]() |
Царква ўваходзіла ў склад комплексу Бельчыцкага манастыра Сьвятых Барыса і Глеба.
Remove ads
Гісторыя

Будаваньне царквы вялося ў XII ст., відаць, паводле праекту дойліда Яана[2], аўтара царквы Сьвятога Спаса.
Па Першай сусьветнай вайне на манастырскім двары разьмяшчаліся вайсковыя склады. У гэты час царкву пачалі разьбіраць на цэглу. У 1911 годзе вывучэньне помніка праводзіў І. Далгоў[3], у 1928 годзе — Іван Хозераў. Апошні замаляваў фрагмэнты фрэскавага росьпісу.
Архітэктура
Помнік Полацкай школы дойлідзтва з элемэнтамі готыкі. Гэта быў 1-купальны аб’ём з трыма паўкруглымі апсыдамі. Бакавымі фасадамі ішлі роўныя пілястры, паміж якімі ў два рады разьмяшчаліся вокны, большыя ўверсе і меншыя ўнізе. Сьцены з плінфы на вапнавай рошчыне з цамянкай у тэхніцы «з схаваным радам» — традыцыйны спосаб муроўкі полацкіх будынкаў. Але ў адрозьненьне ад іншых цэркваў у гэтай маляўнічы выгляд узмацняла дадатковая афарбоўка радоў цэглы ў чырвоны колер і адмысловая апрацоўка сьветлых палосаў кладкі, якая імітавала мур зь пескавіку.
Унутраная прастора падзялялася на тры нэфы шасьцю слупамі, якія ішлі ў два рады. Цэнтральны неф быў большы за бакавыя. У заходняй частцы будынка слупы злучаліся прасьценкамі з паўднёвай і паўночнай сьценамі, утвараючы аб’ём прытвора з корабавымі скляпеньнямі. На ім знаходзіліся хоры.
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- І. Трутнеў, 1866 г.
- В. Гразноў, 1867 г.
- 1890 г.
- 1893 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- да 1918 г.
- 1910 г.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1920-я гг.
- 1925 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
- 1928 г.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads