Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Сноў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Сноў)
Remove ads

Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Снове. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка ў Горным Снове, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Thumb
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
ВёскаСноў
Каардынаты53°12′59.57″ пн. ш. 26°25′04.9″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяСлуцкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльклясыцызм
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) могілкавую капліцу Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ў Горным Снове збудавалі ў 1769 годзе з фундацыі ўладальніка маёнтку Яна Рдултоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, капліца працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1836 годзе на яе месцы з фундацыі Казімера Рдултоўскага збудавалі мураваную царкву. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1893 годзе за новымі ўладальнікамі маёнтку Гартынгамі царкву рэканструявалі, у гэты ж час яна атрымала тытул Сьвятых Казьмы і Дзям’яна.

Найноўшы час

За савецкім часам царква працягвала дзеяць.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта адзіны прастакутны аб’ём, які пераходзіць у 3-гранную апсыду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацьверыковая званіца, завершаная нізкім шатром (цяпер з купалам-цыбулінай). Уваход праз прастакутны прытвор, завершаны трыкутным франтонам. Фасад прытвора восьсю сымэтрыі адзначаецца аркавым аконным праёмам і трайной аркадай уваходу. Роўнічныя фасады падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкаруюцца плястычнымі ліштвамі з трыкутнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасьценках. Вуглы аб’ёму адзначаюцца калёнамі, высокі цокаль — дэкорам. Пэрымэтрам будынак апярэзваецца тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца роўнай драўлянай стольлю. Апсыда вылучаецца мураванай перагародкай з драўляным 3-ярусным іканастасам. Над уваходам месьцяцца хоры[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads