Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Моўчадзь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Моўчадзі. Знаходзіцца на пагорку ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Калесьніцкай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Моўчадзь |
Каардынаты | 53°18′45.05″ пн. ш. 25°42′00.09″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Мікалай Ільіч Ціхвінскі[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Моўчадзі збудавалі ў 1869—1873 гадох на месцы гвалтоўна зачыненага і зьнішчанага расейскімі ўладамі касьцёла.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую структуру: званіца, трапезная, асноўны аб’ём, апсыда. У падоўжна-восевай сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі дамінуе 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацьверыку) званіца з шатровым верхам і купалам-цыбулінай. Асноўны кубападобны аб’ём пад 4-схільным дахам завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі на 8-гранных барабанах; яго карніз мае выгляд падугі з 2 цягамі-выкружкамі. Прастакутны ў пляне прытвор і бакавыя прыдзелы афармляюцца на франтальных фасадах кілепадобнымі франтонамі на кароткіх пілястрах, маюць глыбокія ўваходныя аркавыя парталы з кілепадобнымі франтонамі. Такой жа формы ліштвамі афармляюцца і аркавыя аконныя праёмы — высокія адзінарныя ў асноўным аб’ёме і паўкруглай апсыдзе і строеныя ў трапезнай.
Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю. Апсыду вылучае 3-ярусны пабелены і вызалачаны іканастас на 13 абразоў. У царкве захоўваецца абраз «Аляксандар Неўскі» (1866)[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1917 г.
- 1915 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads