Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў (Лагойск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў (Лагойск)
Remove ads

Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Лагойску. Знаходзілася на тэрыторыі замка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, у 1841 годзе расейскія ўлады зруйнавалі помнік, каб збудаваць на гэтым месцы Мікалаеўскую царкву-мураўёўку. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў
Thumb
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў. М. Янушэвіч, 1850 р.
КраінаБеларусь
МестаЛагойск
Каардынаты54°12′6.88″ пн. ш. 27°50′59.67″ у. д.
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Thumb
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў
Царква Божага Яўленьня і манастыр базылянаў

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Каля 1387 року ў Лагойску заснавалі праваслаўны манастыр Яна Прадцечы, які ў XVII ст. прыняў Берасьцейскую унію і атрымаў фундацыю Станіслава і Эвы (зь Белазёраў) Тышкевічаў з ахвяраваньнем фальварку Сялец і 20 тыс. злотых[1].

Па 1752 року пры манастыры базылянаў збудавалі мураваную царкву. Да 1795 року манастыром кіраваў пінскі япіскап Адрыян Бутрымовіч[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 рок), калі Лагойск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць як уніяцкія. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ў 1834 року зачынілі манастыр (паводле іншых зьвестак у 1836 року[2]), а ў 1841 року — зруйнавалі старажытную царкву. Неўзабаве на яе месцы збудавалі царкву-мураўёўку.

Remove ads

Архітэктура

Царква — помнік архітэктуры барока. Гэты быў прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай апсыдай, які на галоўным фасадзе завяршаўся вежай-званіцай.

Побач з царквой асобна стаяла 4-гранная вежа-званіца, найбольшы звон якой адлілі ў 1755 року з стопу медзі, срэбра і золата. Уверсе на ім зьмяшчалася выява рукі, якая паказвала на лацінскі надпіс і арнамэнтальны расьлінны пас[3].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads