Царква Сьвятога Яна (Талін)

Талін From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Яна (Талін)
Remove ads

Царква́ сьвято́га Я́на (па-эстонску: Jaani kirik) — лютаранская парафіяльная царква ў Таліне (Эстонія). Збудаваная ў 1862—1867 роках і названая ў гонар сьвятога Яна Эвангеліста, Хрыстовага вучня і аўтара чацьвертага хрысьціянскага Эвангельля.

Славутасьць
Царква сьвятога Яна
Jaani kirik
Thumb
КраінаЭстонія
МестаТалін
Каардынаты59°26′1.59″ пн. ш. 24°44′43.9″ у. д.
Канфэсіялютэранства
Архітэктурны стыльнэаготыка
Аўтар праектуКрыстаф Аўгуст Габлер
БудаўнікКарл Зэнзэбэрг
Дата заснаваньня1862
Будаваньне18621867 гады
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Царква сьвятога Яна на мапе Эстоніі
Thumb
Царква сьвятога Яна
Царква сьвятога Яна
Царква сьвятога Яна на Вікісховішчы
Remove ads

Мінуўшчына

Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя парафіяльная царква Сьвятога Духа налічвала болей за 14 000 вернікаў, і ў 1851 року пачаўся збор сродкаў на пабудову новага храма ў новай частцы места. Будаўніцтва пачалося ў верасьні 1862, кансэкрацыя адбылася 17 сьнежня 1867 року.

Архітэктура

Царква збудаваная ў нэагатычным стылі паводле праекту талінскага архітэктара Крыстафа Аўгуста Габлера. Мае з заходняга боку высокую вежу з дэкаратыўным шпілем. Зьяўляецца архітэктурнай дамінантай плошчы Свабоды.

У 1930-х і ў 1950-х роках былі прапановы зруйнаваць царквы: на думку некаторых архітэктараў, стыль царквы псаваў агульны ансамбль плошчы. Аднак дзякуючы пратэстам гэтага не адбылося.

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads