Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Сухопаль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Сухопаль)
Remove ads

Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўная царква ў Сухопалі Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1903 року. Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.

Славутасьць
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
КраінаБеларусь
ВёскаСухопаль
Каардынаты52°39′26″ пн. ш. 24°10′20″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяБерасьцейская 
Тып будынкацарква
Архітэктурны стыльпсэўдарускі
Дата заснаваньня1903
Статусахоўваецца дзяржавай
Стандзейны
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Remove ads

Мінуўшчына

Царква збудаваная на месцы старой драўлянае царквы, якая была заснаваная меркавана ў канцы XVII стагодзьдзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асьвечаны 26 кастрычніка 1903.

Храм дзейнічаў бесьперапынна і за савецкім часам.

Архітэктура

Будынак у пляне мае чатырохчасткавую прадольна-восевую кампазыцыю, якую ўтвараюць трохярусная званіца, прастакутная сталоўка, кубападобны асноўны аб’ём і пяцігранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. У сылюэце дамінуюць купалы-цыбуліны званіцы і васьміграннага барабану асноўнага аб’ёму. Уваходы ў выглядзе тамбураў аздобленыя кутнявымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прастакутнымі панэлямі, аб’ёмы дэкараваныя прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, кутнявымі лапаткамі.

Царква — помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads