Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Сухопаль)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — праваслаўная царква ў Сухопалі Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1903 року. Помнік архітэктуры псэўдарускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.
| Славутасьць | |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Сухопаль |
| Каардынаты | 52°39′26″ пн. ш. 24°10′20″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Берасьцейская |
| Тып будынка | царква |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі |
| Дата заснаваньня | 1903 |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | дзейны |
Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Царква ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Remove ads
Мінуўшчына
Царква збудаваная на месцы старой драўлянае царквы, якая была заснаваная меркавана ў канцы XVII стагодзьдзя[1]. Двойчы драўляны будынак згараў, а сучасны збудаваны з цэглы і асьвечаны 26 кастрычніка 1903.
Храм дзейнічаў бесьперапынна і за савецкім часам.
Архітэктура
Будынак у пляне мае чатырохчасткавую прадольна-восевую кампазыцыю, якую ўтвараюць трохярусная званіца, прастакутная сталоўка, кубападобны асноўны аб’ём і пяцігранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. У сылюэце дамінуюць купалы-цыбуліны званіцы і васьміграннага барабану асноўнага аб’ёму. Уваходы ў выглядзе тамбураў аздобленыя кутнявымі лапаткамі, зубчастымі карнізамі, прастакутнымі панэлямі, аб’ёмы дэкараваныя прафіляванымі карнізамі, зубчастымі фрызамі, кутнявымі лапаткамі.
Царква — помнік архітэктуры псэўдарускага стылю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads