Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць (Шаркоўшчына)

помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шаркоўшчыне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць (Шаркоўшчына)
Remove ads

Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шаркоўшчыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць
Thumb
КраінаБеларусь
МястэчкаШаркоўшчына
Каардынаты55°21′37.99″ пн. ш. 27°27′57.7″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква і праваслаўе
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць на мапе Беларусі
Thumb
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шаркоўшчыне збудавалі ў 1897 годзе на месцы драўлянай царквы 1841 году.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой у 1970-я гады перарабілі пад Дом культуры. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залі, паўкруглая апсыда. 4-схільны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленьні помніка выкарыстоўваюцца матывы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя броўкі над аркавымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя кутнія лапаткі. Уваход вылучаецца аркавым парталам[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Энгельса, 16.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads