Царква (Альбэртын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква (Альбэртын)
Remove ads

Альбэртынская царква — помнік архітэктуры 1930-х гадоў у Слоніме. Знаходзіцца ў прадмесьці Альбэртыне[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры мадэрну, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліна.

Помнік сакральнай архітэктуры
Альбэртынская царква
Thumb
Альбэртынская царква, аўтэнтычны выгляд
КраінаБеларусь
МестаСлонім
Каардынаты53°04′38.6″ пн. ш. 25°23′34.5″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяНаваградзкая япархія[d] 
Дата заснаваньня1936 ст.
Альбэртынская царква на мапе Беларусі ±
Thumb
Альбэртынская царква
Альбэртынская царква
Thumb
Альбэртынская царква
Альбэртынская царква
Альбэртынская царква на Вікісховішчы

У наш час у будынку дзее царква ў імя вялебнага мучаніка Апанаса Берасьцейскага Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква па надбудове бляшанага купала-цыбуліны

Мураваную царкву ў Альбэртыне збудавалі ў 1936 годзе з цэглы пры езуіцкай місіі ўсходняга абраду. За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Тады ж у выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі бляшаны (пазьней — пазалочаны) купал-цыбуліну.

Архітэктура

Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завяршаецца цыліндрычным барабанам з купалам. Роўнічныя фасады праразаюцца вэртыкальна выцягнутымі прастакутнымі аконнымі праёмамі, роўнымі і руставанымі лапаткамі[1].

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Войкава

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads